Асноўнай мэтай дзейнасці аддзела аспірантуры і дактарантуры з’яўляецца забеспячэнне адпаведных умоў падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва ўніверсітэце адпаведна асноўных прынцыпаў няспыннай адукацыі і запатрабаванняў рынку працы.

 

Асноўныя функцыі і задачы аддзела:

  • Арганізацыя працэсу падрыхтоўкі навуковых працаўнікоў вышэйшай кваліфікацыі на I и II ступенях пасляўніверсітэцкай адукацыі.
  • Распрацоўка планаў прыёму аспірантаў і дактарантаў па спецыяльнасцях у адпаведнасці з патрабаваннямі ўніверсітэта ў навуковых кадрах.
  • Забеспячэнне эфектыўнай падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, запатрабаваных на рынку працы, у тым ліку выкананне плану прыёму, а таксама своечасовых абарон дысертацый аспірантамі і дактарантамі.
  • Арганізацыя і каардынацыя навукова-даследчай працы аспірантаў і дактарантаў. 
  • Ажыццяўленне кантролю, уліку, аналізу і ацэнкі стану падрыхтоўкі працаўнікоў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ва ўніверсітэце па выніках атэстацыі.
  • Падрыхтоўка навуковых працаўнікоў на І ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі ў форме саіскальніцтва з мэтай здачы кандыдацкіх экзаменаў і кандыдацкіх залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах.
  • Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці атэстацыйнай камісіі, Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі, навукова-тэхнічнага савета, камітэта па біямедыцынскай этыцы, рэдакцыйна-выдавецкага савета, камісіі па прыёму і накіраванню на працу аспірантаў, а таксама арганізацыя экспертызы матэрыялаў, падрыхтаваных да публікацыі. 
  • Арганізацыйная работа па планаванні, рэгістрацыі навуковых тэм кафедр і супрацоўнікаў, справаздачнасці па навукова-даследчых працах, ажыццяўляемых за кошт сродкаў універсітэта, а таксама па ўнутранай экспертызе завершаных навукова-даследчых прац.
  • Інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне працэсу ўкаранення распрацовак універсітэта ў практыку аховы здароўя і вучэбны працэс.
  • Арганізацыйная работа па штогадовым падвядзенні вынікаў навуковай працы ва ўніверсітэце (рэйтынг).
  • Рэалізацыя функцый, вызначаных патрабаваннямі дакументаў Сістэмы менеджменту якасці, Сістэмы кіравання аховай працы.