Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Медыцынскай біялогіі і генетыкі

Навучальны працэс на кафедры медыцынскай біялогіі і генетыкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тыпавымі і вучэбнымі праграмамі па дысцыплiне «Медыцынская біялогія і агульная генетыка» на ўсіх факультэтах універсітэта. Па дысцыпліне “Медыцынская біялогія і агульная генетыка” прадугледжаны курсавы экзамен па прадмеце на лячэбным, педыятрычным і медыка-псіхалагічным факультэтах, факультэце замежных навучэнцаў. Для студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта прадугледжаны дыфференцыяльны залік.  Для студэнтаў лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў прапануюцца факультатыўныя курсы на тэму “Уводзіны ў малекулярную біялогію” (2 курс), “Экалагічныя аспекты паразітызму” (2 курс). У канцы курса на кафедры праводзіцца ўніверсітэцкая алімпіяда па медыцынская біялогіі і агульнай генетыцы з прыцягненнем студэнтаў усіх факультэтаў, што спрыяе павышэнню матывацыі да вывучэння прадмета.

Па выніках вучэбна-метадычнай і навуковай працы супрацоўнікамі кафедры апублікаваны адна манаграфія, два навучальныя дапаможнікі з грыфам (ВМА і МА Рэспублікі Беларусь), больш за чатырыста навуковых і вучэбна-метадычных работ (дапаможнікаў), атрыманы 15 патэнтаў на вынаходствы, распрацавана больш за 30 навучальных праграм , 4 электронныя вучэбна-метадычныя комплексы.