Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры

Нармальнай анатоміі

/files/image/cafedry/normalanatomy/logo.jpg

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Карла Маркса, 1

Тэлефоны: 8(015 2) 72 13 78; 8(015 2) 72 38 06

Эл. пошта: anatomy@grsmu.by

Загадчык кафедры - Гаджыева Фацiма Гаджыахмедаўна

Напрамкі дзейнасці:

Навуковая дзейнасць. Асноўныя напрамкі даследаванняў: функцыянальная анатомія сардэчна-сасудзістай сістэмы, анатамічная зменлівасць у асоб з храмасомнымі і геннымі мутацыямі і межы анатамічнай нормы, вывучэнне сувязяў анатамічнай канстытуцыі чалавека з яго агульнай канстытуцыяй, варыянтная анатомія.

Вучэбна-метадычная дзейнасць. Арганізавана выкладанне дысцыпліны на 5 факультэтах. Падрыхтаваны больш за 70 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 3 - з грыфам.

Выхаваўчая і грамадская дзейнасць. Калектыў кафедры рэгулярна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўніверсітэта, горада і рэспублікі.
Міжнароднае супрацоўніцтва. Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з медыцынскiмi ўніверсітэтамі Малдовы, Расii, Украіны, Польшчы.