Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Лячэбны

Найбольш значныя дасягненні факультэта

З 1964 па 2023 г.г. у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (інстытуце) адбыліся 60 выпускаў лячэбнага факультэта, падрыхтаваны 18526 урачоў. З іх 10,46% (1937 чалавекаў) атрымалі дыплом з адзнакай.

Лячэбны факультэт можа ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія складаюць кіраўніцтва ўніверсітэта і кафедр, працавалі або працуюць на самых розных кіруючых пасадах арганізацыі аховы здароўя  як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў краінах бліжняга і дальняга замежжа.

Лячэбны факультэт установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” вылучаецца высокім узроўнем падрыхтоўкі спецыялістаў, вялікай актыўнасцю і высокім прафесіяналізмам у лячэбнай дзейнасці.