Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга

Кіраўнікдацэнт, к.б.н. Гарэцкая Мар'яна Віктараўна

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай работы студэнтаў:

  • навуковы кіраўнік – загадчык кафедры, Шэйбак Уладзімір Міхайлавіч

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню механізмаў узаемадзеяння мікрабіёма чалавека і жывёл з нутрыентамі (вітамінамі, амінакіслотамі), а таксама асобнымі мікраэлементамі ў працэсе сімбіятычных узаемаадносін макра- і мікраарганізмаў.

  • навуковы кіраўнік – дацэнт, Гарэцкая Мар'яна Віктараўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны імуналагічным аспектам паталагічных станаў у эксперыменце.

  • навуковы кіраўнік – дацэнт Астроўская Аксана Барысаўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню тканкавай і клетачнай структуры ў норме і пры паталогіі ў клінічных і эксперыментальных ўмовах.

  • навуковы кіраўнік – дацэнт Астраўцова Святлана Аляксандраўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны бактэрыяльнай энзімалогіі, глікабіялогіі, мультыферментным комплексам дэгідрагеназ 2-оксакіслот.

  • навуковы кіраўнік – ст. выкладчык Мікалаева Ірына Уладзіміраўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню свабодных амінакіслот і небелковых азотазмяшчальных кампанентаў мікробна-тканкавага комплексу кішачніка пры ўздзеянні біялагічна актыўных злучэнняў.

  • навуковы кіраўнік – ст. выкладчык Арцюх Таццяна Валер'еўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням вывучэння эфектаў нізкамалекулярных злучэнняў на адчувальнасць да антыбіётыкаў грамадмоўных бактэрый з рознымі механізмамі рэзістэнтнасці ў розных формах існавання.

  • навуковы кіраўнік – ст. выкладчык Сідаровіч Алена Анатольеўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню хімічных злучэнняў, якія праяўляюць антыбактэрыйныя ўласцівасці.

  • навуковы кіраўнік – асістэнт Нікіфарава Аляксандра Паўлаўна

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню карэкцыі расліннымі поліфенолы парушэнняў пры паталогіі і таксічным уздзеянні.

  • навуковы кіраўнік – асістэнт Свірыдзенка Віктар Ігаравіч

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню антымікробнай актыўнасці новых злучэнняў.

ПЛАН РАБОТЫ СТУДЭНЦКАГА НАВУКОВАГА ГУРТКА КАФЕДРЫ МІКРАБІЯЛОГІІ, ВІРУСАЛОГІІ І ІМУНАЛОГІІ ІМС.ІГЕЛЬБЕРГА НА 2025 ГОД

1. Правядзенне арганізацыйнага пасяджэння ў лютым 2025 г.знаёмства студэнтаў з навуковымі інтарэсамі супрацоўнікаў кафедры. Аповяд аб асноўных навуковых напрамках работы кафедры. Кааперацыя і навуковае супрацоўніцтва з кафедрамі і НДЧ УА ГрГМУ. Магчымасці выкарыстання электроннага мікраскопа ў даследчай працы кафедры.

2. Знаёмства студэнтаў з падрыхтоўкай і мэтамі выкарыстання дыферэнцыяльна-дыягнастычных асяроддзяў. Практычная работа: авалоданне простымі і складанымі метадамі афарбоўкі; рознымі спосабамі засева, перасеву мікраарганізмаў на пажыўныя асяроддзя.

3. Прагляд навукова-папулярных відэафільмаў аб прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, імуналагічнай і мікрабіялагічнай дыягностыцы; іх абмеркаванне. Авалоданне навыкамі працы з навуковай літаратурай, асноўнымі базамі дадзеных. Падрыхтоўка рэфератаў, мультымедыйных прэзентацый, дакладаў.

4. На працягу года ўдзел студэнтаў у правядзенне эксперыментаў і выкананні навукова-даследчай працы з супрацоўнікамі кафедры. Афармленне навуковых публікацый на канферэнцыі. Падрыхтоўка дакладаў. Прадстаўленне студэнцкай работы на рэспубліканскі конкурс.

5. Падвядзенне вынікаў работы за навучальны год-лістапад 2025 г.заахвочванне вызначыліся і найбольш актыўных студэнтаў.