Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Ваенная

Выхаваўчыя мерапрыемствы на ваеннай кафедры праводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Афіцэры-выкладчыкі ваеннай кафедры аказваюць дапамогу ў правядзенні ваенна-патрыятычнай работы рэктарату, бюро БРСМ, ветэранскай арганізацыі. Намі зроблены і размешчаны стэнды з інфармацыяй пра гераічнае мінулае нашай Радзімы, героях-медыках, якія ў гады вайны годна выконвалі свой грамадзянскі і прафесійны абавязак.

На кафедры плануецца і праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг. Штогод праходзяць сустрэчы студэнтаў з ветэранамі, удзельнікамі тых гераічных падзей. Стала традыцыяй кожны год у красавіку праводзіць на кафедры студэнцкую ваенна-навуковую канферэнцыю, прысвечаную перамозе савецкага народа над фашызмам.

Супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у навуковых канферэнцыях як свайго ўніверсітэтата, так і іншых навучальных устаноў г.Гродна і рэспублікі. Імі надрукаваны больш за 50 ваенна-навуковых і навукова-метадычных артыкулаў і тэзісаў, выдадзена больш за 45 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.