Навуковыя даследаванні з'яўляюцца неад'емнай часткай работы выкладчыкаў кафедры. За ўсю гісторыю кафедры абаронены 2 доктарскіх і 10 кандыдацкіх дысертацый, атрымана 4 патэнты. Атрыманыя навукова-практычныя вынікі прадстаўлены ў 8 інструкцыях да ўжывання, у 7 манаграфіях, у навуковых артыкулах, апублікаваных як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой, у дакладах на навукова-практычных канферэнцыях і семінарах рознага ўзроўню, укаранёныя ў практычную медыцыну і навучальны працэс.

У апошнія гады адбылася змена пакаленняў. Побач з вопытнымі калегамі працуюць маладыя навукоўцы. На кафедры выконваюцца 1 Доктарская (дацэнт Э. П. Станько) і 3 кандыдацкіх дысертацыі (А. Г. Янкоўская, М. В. Асановіч, С. В. Бізюкевіч-навуковы кіраўнік заг. кафедры Карпюк В.А.)

Кафедра пастаянна арганізуе і праводзіць навукова-практычныя канферэнцыі і семінары, у тым ліку з міжнародным удзелам. Вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў, удзельнікаў навуковага гуртка кафедры, штогод прадстаўляюцца на студэнцкіх навуковых канферэнцыях і рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх работ, узнагароджваюцца дыпломамі.

Тэма НІР кафедры " Новыя падыходы ў дыягностыцы і лячэнні хранічных псіхічных расстройстваў», № дзяржрэгістрацыі: 20161617. Дата рэгістрацыі: 18.05.2017 г. Навуковы кіраўнік-загадчык кафедры, дацэнт, к.м.н. В. А. Карпюк. Адказны выканаўца-старшы выкладчык А. Г. Янкоўская.