Медыка-дыягнастычны
Адрас:
-
230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80
Тэлефоны:
- +375-15-44-68-13
Пошта:
Падрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях:
- “Медыка-псіхалагічная справа”, кваліфікацыя “ўрач”, тэрмін навучання – 5 год, вочная форма навучання;
- “Сястрынская справа”, кваліфікацыя “Медыцынская сястра з вышэйшай адукацыяй”, тэрмін навучання – 5 год, завочная форма навучання.
Выпускнікі, якія маюць спецыяльнасць 1-79 01 06 – “Сястрынская справа”, могуць займаць наступныя пасады: загадчык бальніцы сястрынскага догляду; загадчык здраўпункта, фельдшарска-акушэрскага пункта; галоўных медыцынскіх сясцёр; старшых медыцынскіх сясцёр аддзяленняў; выкладчыкаў дысцыплін прафесійнага кампанента і метадыстаў медыцынскіх каледжаў; старшых лабарантаў лабараторый навукова-даследчых інстытутаў, клінічных кафедр устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай медыцынскай або фармацэўтычнай адукацыі.
Выпускнікі медыка-дыягнастычнага факультэта, якія маюць спецыяльнасць 1-79 01 04 – “Медыка-дыягнастычная справа”, пасля заканчэння ўніверсітэта і прахаджэння інтэрнатуры могуць займаць без дадатковай падрыхтоўкі пасады ўрача прамянёвай дыягностыкі (рэнтгенолаг і ўрач камп’ютарнай тамаграфіі), урача ультрагукавой дыягностыкі, урача функцыянальнай дыягностыкі, урача лабараторнай дыягностыкі, а пасля перападрыхтоўкі – урача магнітна-рэзананснай тамаграфіі і ўрача радыенукліднай дыягностыкі.
За дзесяць гадоў існавання факультэта выпусцілася 459 урачоў-дыягностаў, з іх 26 з адзнакай, дваім студэнтам прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.