Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Фізічнага выхавання і спорту

Заснавана ў 1958 годзе. Размяшчалася ў прыстасаваным памяшканні па вуліцы Замкавай, мела спартыўную залу 13х9м., выкладчыцкую і два пакоі для пераапранання. У 1960-1969 гг. кафедра размяшчалася па вул. Найдуса,5, дзе былі спартыўная зала 17х11м, дзве выкладчыцкія і два пакоі для пераапранання. У 1969 годзе здадзены ў эксплуатацыю спартыўны комплекс па вуліцы Віленскай, 19, а ў 1974 г. – спартыўная зала ў галоўным корпусе.