Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Анкалогіі

На кафедры анкалогіі ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў 5-6 курса лячэбнага, педыятрычнага, медыка-дыягнастычнага (дыягносты і медыцынскія сёстры з вышэйшай адукацыяй) медыка-псіхалагічнага факультэтаў і факультэта замежных навучэнцаў. Для студэнтаў 5 курса праводзяцца пяцігадзінныя заняткі, для студэнтаў 6 курса - сямігадзінныя.

Выніковая форма кантролю залік, дыферэнцыяваны залік, экзамен. Адказны за арганізацыю навучальнага працэсу асістэнт кафедры анкалогіі Пацюпа К.А. Адказны за працу СНТ на кафедры анкалогіі - старшы выкладчык  Ю.Я. Лагун.

 Пасляўніверсітэцкая адукацыя: на кафедры праводзіцца падрыхтоўка клінічных ардынатараў вочнай і завочнай формы навучання па спецыяльнасці «анколаг», «онкахірург». Ажыццяўляецца перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі па праграме «Агульная медыцынская практыка». Праводзіцца павышэнне кваліфікацыі па праграме «Сучасныя метады дыягностыкі перадпухлінных і пухлінных захворванняў» для ўрачоў агульнай практыкі, тэрапеўтаў, анколагаў.