Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Сацыяльна-гуманітарных навук

На кафедры праводзіцца прафіляванае выкладанне дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла; сацыялізацыя і жыццёвае арыентаванне студэнтаў; даследуюцца актуальныя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця і нацыянальна-вызваленчага руху на розных этапах гістарычнага развіцця Беларусі.

Са студзеня 2020 г. калектыў кафедры пачаў работу над новай агульнакафедральнай навукова-даследчай тэмай "Турыстычны патэнцыял сучаснай Гродзеншчыны".

Кіраўнік тэмы: загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук, дацэнт С.А. Сіткевіч, адказны выканаўца – дацэнт  С.М. Грэсь.

Асноўныя напрамкі даследаванняў: профільнае выкладанне сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у медыцынскім універсітэце; сацыялізацыя і жыццёвае арыентаванне студэнтаў медыцынскай ВНУ; актуальныя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця і нацыянальна-вызваленчага руху на розных этапах гістарычнага развіцця Беларусі. Абаронены больш за 20 кандыдацкіх дысертацый, апублікаваны больш за 500 навуковых прац, у тым ліку і 11 аўтарскіх манаграфій.

Дысертацыі супрацоўнікаў

2000 год – «Антысавецкае падполле на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі (верасень 1939-чэрвень 1941 гг.)», Сільвановіч С.А.

2002 год – «Польскае падполле на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі (1939-1954 гг.). Гістарыяграфія праблемы», Сіткевіч С.А.

2004 год – «Беларусь і Вялікабрытанія: эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі (1970-2003 гг.)», Каралёнак Л.Г.

2006 год – «Гісторыка-этнаграфічнае раянаванне вясельнай абраднасці Беларускага Палесся», Чарнякевіч І.С.

2007 год – «Аграрныя пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі ў 1991-1939 гг.», Грэсь С.М.