Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Прамянёвай дыягностыкі

На кафедры выкладаюцца 2 асноўныя дысцыпліны:

1.«Прамянёвая дыягностыка і прамянёвая тэрапія» для студэнтаў 3, 4 і 5 курса лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў i факультэта замежных навучэнцаў.

2. «Радыяцыйная і экалагічная медыцына» для студэнтаў 2 і 3 курса лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў i факультэта замежных навучэнцаў.

Выкладанне вядзецца на аснове дзеючых навучальных праграм, на аснове якіх складзены і штогод абнаўляюцца рабочыя праграмы. Пры чытанні лекцый выкарыстоўваюцца мультымедыйныя прэзентацыі. На практычных занятках выкарыстоўваюцца сітуацыйныя задачы, архіў рэнтгена-, ангіё-, МРТ- і РКТ-грам на плёнкавых і лічбавых носьбітах па кожнай тэме практычных заняткаў.

Асноўныя напрамкі даследаванняў: гемадынамікі пры прамянёвай тэрапіі анкалагічных хворых, комплексная прамянёвая дыягностыка пры злаякасных наватворах, клінічная радыябіялогія, стан неспецыфічнай рэзістэнтнасці анкалагічных хворых і магчымасці стымуляцыі яе ў комплексным лячэнні, морфафункцыянальныя характарыстыка сэрца ў хворых на ішэмічную хваробу сэрца і пры ўздзеянні іанізавальнага выпраменьвання, камп’ютарная аптымізацыя прамянёвай тэрапіі.

На дадзены момант выдадзены:

  • 17 дапаможнікаў (3 - з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2 - на англійскай мове);
  •  апублікавана каля 600 навуковых прац, сярод іх - 1 манаграфія. Зроблена 7 вынаходнiцтваў, 91 рацыяналізатарская прапанова.