Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга

Значныя навуковыя дасягненні былі зроблены пад кіраўніцтвам А.І. Жмакіна ў вывучэнні цыркадных рытмаў мікраарганізмаў, дысбактэрыёзу кішачніка, узаемадзеянняў бактэрыяльных папуляцый у межах аднаго і таго ж асяроддзя пражывання, а таксама ў вывучэнні імуналагічных змяненняў, характэрных для дысбіятычных парушэнняў у чалавека і жывёл. Апошнія навуковыя даследаванні кафедры прысвечаны вывучэнню метабалічных змяненняў, якія адбываюцца ў клетках і тканках імуннай сістэмы пры паступленні ў арганізм жывёл імунатаксікантаў, а таксама - прымяненні біякарэктараў.

На працягу доўгага часу кафедра актыўна супрацоўнічала з Інстытутам глікабіялогіі Оксфардскага ўніверсітэта і Беластоцкай Медыцынскай Акадэміяй, удзельнічала ў шэрагу міжнародных праграм, якiя былі падтрыманы міжнароднымі фондамі (такімі, як, напрыклад, Брытанскае Каралеўскае Таварыства).

За час існавання кафедры былі абаронены дзве доктарскія і чатырнаццаць кандыдацкіх дысертацый. Апублікаваны больш за пяцьсот навуковых прац, у тым ліку тры манаграфіі. Шэраг навуковых прац студэнтаў - удзельнікаў кафедральнага студэнцкага навуковага таварыства - былі ўзнагароджаны дыпломамі рэспубліканскіх навуковых спаборніцтваў.

Супрацоўнікамі кафедры створаны больш за 15 падручнікаў, у тым ліку чатыры – з грыфам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Выдадзены дзесяць навучальных дапаможнікаў на англійскай мове, адзін з якіх мае грыф Вучэбна-метадычнага аб'яднання Рэспублікі Беларусь.