Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Грамадскага здароўя і аховы здароўя

Асноўныя напрамкі даследаванняў:

  • здароўе насельніцтва і асобных сацыяльных і ўзроставых груп,
  • арганізацыя лячэбна-прафілактычнай дапамогі,
  • рэпрадуктыўнае здароўе моладзі,
  • якасць жыцця і здароўя падлеткаў,
  • рэпрадуктыўнае і здароўезберагальныя паводзіны,
  • гісторыя медыцыны Беларусі Х1Х-ХХ стст.,
  • сацыялогія медыцыны: прадмет, метадалогія і сферы прымянення ў Рэспубліцы Беларусь.   

Абаронены 4 доктарскія, 6 кандыдацкіх і 6 магістарскіх дысертацый. Апублікаваны каля 1,5 тыс. навуковых прац, у тым ліку больш за 20 манаграфій. Арганізавана і праведзена больш за 25 навуковых канферэнцый па грамадскім здароўі, гісторыі медыцыны, сястрынскай справе, праблемах медыцынскай адукацыі.

Выдадзена больш за 20 зборнікаў прац. Шэраг студэнцкіх навуковых работ ўдастоены дыпломаў і звання лаўрэата рэспубліканскага агляду-конкурсу.

У 2016 годзе да Дня беларускай навукі Сурмач М. Ю. была ўдастоена гонару атрымаць дыплом доктара навук з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі

Удзел у прафесійных супольнасцях

Супрацоўнікі кафедры выбіраліся ў органы кіравання Усесаюзнага і Беларускага таварыства гісторыі медыцыны і фармацыі, Беларускага грамадскага аб'яднання арганізатараў аховы здароўя, Беларускага і Гродзенскага грамадскага аб'яднання медыцынскіх сясцёр, Беларускага і Гродзенскага таварыстваў Чырвонага Крыжа, Гродзенскага таварыства аховы помнікаў.

Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з Нацыянальным навукова-даследчым інстытутам грамадскага здароўя РАМН (Масква), Медыцынскім факультэтам Віленскага медыцынскага ўніверсітэта (Літва), Беластоцкай, Люблінскай, Вроцлаўскай, Познанскай медыцынскімі акадэміямі (Польшча), Варшаўскім універсітэтам, Расейскімі таварыствамі: сацыёлагаў, гісторыкаў медыцыны.