Кафедра была заснавана 5 мая 1959 года. Першы загадчык кафедры – прафесар Мікалай Іванавіч Арынчын (1914-1999). Навуковыя даследаванні былі прысвечаны вывучэнню фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы. У 1962 г. М.І. Арынчыным пры кафедры была створана лабараторыя біяфізікі гемадынамікі, а ў 1984 г. М.У. Барысюком - міжкафедральная лабараторыя па даследаванні газатранспартнай функцыі крыві. З 1969 па 1998 кафедрай кіраваў прафесар І..К. Жмакін. З 1998 па 2009 і з кастрычніка 2014 па цяперашні час прафесар В.У.Зінчук – загадчык кафедры (прарэктар па навуковай рабоце ў 2009-2014 гг.). Пад кіраўніцтвам В.У. Зінчука вывучаецца функцыянаванне сістэмы транспарту кіслароду і роля газатрансмітэраў ў развіцці аксідатыўных пашкоджанняў, а таксама малекулярна-генетычныя маркеры забеспячэння кіслародазалежных працэсаў арганізма.
Меню падраздзела
Выбачайце, ў дадзены момант інфармацыя падзелу рыхтуецца да публікацыі. Паспрабуйце зайсці пазней. Дзякуй.
Мы используем Cookie, чтобы обеспечить удобство работы с нашим сайтом.