Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры

Гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 4

Тэлефон: + 375-152-60-51-18

Эл.пошта:zimatkin@grsmu.by

Загадчык кафедры – Зіматкін Сяргей Міхайлавіч

Кафедра ажыццяўляе выкладанне дысцыпліны "Гісталогія, цыталогія, эмбрыялогія" студэнтам 1-2 курса ўсіх факультэтаў універсітэта.

На кафедры актыўна вядзецца вучэбна-метадычная работа па выданні навучальных дапаможнікаў па прадмеце. Падрыхтавана больш за 20 навучальных дапаможнікаў з Грыфам Міністэрства адукацыі РБ, 4 падручнікі, 5 тыпавых навучальных праграм.

У цяперашні час кафедра ажыццяўляе выкананне кафедральнай навукова-даследчай працы па тэме «Асаблівасці постнатальнага морфагенезу патомства самак пацукоў, якія падвяргаліся неспрыяльным уздзеянняў у перыяд цяжарнасці».

Кафедра аказвае вялікую кансультатыўную і практычную дапамогу супрацоўнікам клінічных кафедр у выкананні навуковых даследаванняў і дысертацыйных работ.

На кафедры праводзяцца пасяджэнні студэнцкага навуковага гуртка і гісталагічныя семінары, на якіх супрацоўнікі кафедры дакладваюць вынікі сваіх навуковых даследаванняў.