Фармакалогіі імя прафесара М.У.Караблёва

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 4

Тэлефон: + 375-152-74-24-87

Эл. пошта: pharma@grsmu.by

 

На кафедры выкладаюцца 2 дысцыпліны:

1. «Фармакалогія» для студэнтаў 3 курса лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага факультэтаў, факультэта замежных навучэнцаў, медыка-дыягнастычнага факультэта (спецыяльнасць «Медыка-дыягнастычная справа»).

2. «Фармакалогія. Фармацыя» для студэнтаў 2 курса медыка-дыягнастычнага факультэта (спецыяльнасць «Сястрынская справа»).

Вядзецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў праз магістратуру і аспірантуру.

Арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі «Фармакалогія лекавых сродкаў для лячэння хвароб унутраных органаў» для ўрачоў тэрапеўтычнага профілю, выкладчыкаў устаноў адукацыі сістэмы аховы здароўя.

З моманту заснавання кафедры супрацоўнікамі абаронены 22 дысертацыі (3 доктарскія і 19 кандыдацкіх).

Кафедральная НДР «Даследаванне анальгетычных, супрацьзапаленчых і гарачкапаніжальных уласцівасцяў новых вытворных піперыдыну з замяшчэннем ў 1-м і 4-м палажэннях» (2019 – 2021).