Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра дзіцячых хвароб

Навучальны працэс на 1-й кафедры дзiцячых хвароб праводзіцца ў адпаведнасці з тыпавымі і вучэбнымі праграмамі па дысцыплiне «Педыятрыя» на наступных факультэтах універсітэта:

• лячэбны факультэт – па спецыяльнасці «Лячэбная справа»;

• факультэт замежных навучэнцаў – па спецыяльнасці «Лячэбная справа»;

• медыка-псіхалагічны факультэт – па спецыяльнасці «Медыка-псіхалагічная справа»;

• медыка-дыягнастычны факультэт – па спецыяльнасцях: «Медыка-дыягнастычная справа», «Сястрынская справа».

Супрацоўнiкi 1-кафедры дзiцячых хвароб ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў 4-6 курса лячэбнага, 4-5 курса медыка-псіхалагічнага, 4 курса медыка-дыягнастычнага факультэтаў, 4-6 курсаў факультэта замежных навучэнцаў, у тым лiку на англiйскай мове.

Акрамя гэтага, супрацоўнiкi кафедры праводзяць заняткi па дысцыплiне «Дзiцячыя хваробы» для ўрачоў па спецыяльнасцi «Агульная ўрачэбная практыка».