Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры

Траўматалогіі, артапедыі і ВПХ

КАФЕДРА ТРАЎМАТАЛОГІІ, АРТАПЕДЫІ І ВАЕННААЛЯВОЙ ХІРУРГІІ

230027 г. Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 115

Тэл. 8(0152) 68-19-53,  8(0152) 68-19-69, факс (0-152) 68-19-65

e-mail: mail@bsmpgrodno.bytravmatology@grsmu.by

 

Супрацоўнікі кафедры з’яўляюцца куратарамі, а таксама займаюцца дыягностыкай і лячэннем пацыентаў у трох траўматалагічных аддзяленнях УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна», траўматалагічным адзяленні для дзяцей УАЗ «Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца».

Тры нашыя супрацоўнікі з’яўляюцца кансультантамі ў Прафесарскім кансультатыўным цэнтры, штогод па выніках прыема пацыентаў кафедра ўваходзіць у топ-10 найлепшых.

Адзін супрацоўнік з’яўляецца Галоўным пазаштатным спецыялістам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Пастаянна аказваецца высокакваліфікаваная дапамога  дарослым і дзецям Гродзенскай вобласці.

Супрацоўнікі кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі распрацоўваюць і ўкараняюць ў хірургічную практыку найноўшыя методыкі, якія забяспечваюць аказанне артапеда-траўматалагічнай дапамогі на самым высокім узроўні.