Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Кафедра псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі

Кафедра медыцынская псіхалогіі і псіхатэрапіі мае дзве клінічныя базы – у Гродзенскім абласным клінічным цэнтры “Псіхіятрыя-Наркалогія” і ў гарадской бальніцы №3 г. Гродна.

У аддзяленні памежных станаў ГАКЦ “Псіхіятрыя-Наркалогія” кансультатыўную дапамогу ажыццяўляе загадчык кафедры псіхатэрапіі i клiнiчнай псiхадыягностыкi , к.м.н.  Лугоўская Алёна Аляксандраўна. Лячэбную дапамогу ў гэтым жа аддзяленні аказваюць асістэнт Новiк Ленiд Iосiфавiч, старшы выкладчык, асістэнт Тамашчык Таццяна Яўгенаўна.  Супрацоўнікі кафедры праводзяць, у тым ліку, і індывідуальную псіхатэрапію з пацыентамі названых аддзяленняў.

У псіханеўралагічным аддзяленні ГКБ №3 кансультатыўную дапамогу пацыентам аказвае прафесар, д.м.н. Каралёва Алена Рыгораўна. Лячэбную дапамогу ў аддзяленні дзённага знаходжання памежных станаў выконвае асістэнт Майсяёнак Кацярына Мікалаеўна i асiстэнт Клiмовiч Кацярына Анатольеўна. Асістэнт, к.м.н. Савіцкі Ігар Святаслававіч ажыццяўляе кансультатыўную і лячэбную дапамогу ў кардыялагічным аддзяленні.

Акрамя таго, дзеля павышэння даступнасці высокакваліфікаванай дапамогі насельніцтву загадчык кафедры, к.м.н. Лугоўская Алёна Аляксандраўна  i асістэнт, к.м.н. Савіцкі Ігар Святаславiч ажыццяўляюць кансультатыўны прыём у Прафесарскiм кансультатыўным Цэнтры.