Накірункі навуковай дзейнасці
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта
13.12.2016 № 5
Асноўныя навуковыя накiрункi
- Распрацоўка спосабаў дыягностыкі і лячэння інфаркту міякарда, парушэнняў рытму сэрца, хранічнай сардэчнай недастатковасці, артэрыяльнай гіпертэнзіі і іншых паталогій сардэчна-сасудзістай сістэмы.
- Сучасныя метады дыягностыкі, хірургічнай карэкцыі найбольш распаўсюджаных захворванняў печані, жоўцевых шляхоў і падстраўнікавай залозы; наступствы халестазу для дарослага арганізма і арганізма ў стане развіцця.
- Распрацоўка новых тэхналогій комплекснага кансерватыўнага лячэння пярвічнага астэартрыту шляхам інтраартыкулярнага ўвядзення плазмы, узбагачанай трамбацытамі, мадыфікаванай нестэроіднымі супрацьзапаленчымі і сасудзістымі прэпаратамі.
- Распрацоўка метадаў дыягностыкі і карэкцыі плацэнтарнай недастатковасці.
- Распрацоўка спосабаў ранняй дыягностыкі лячэння і рэабілітацыі саматычнай паталогіі ў дзяцей у сучасных экалагічных умовах.
- Распрацоўка інавацыйных тэхналогій у дыягностыцы і лячэнні паражэнняў печані інфекцыйнай і неінфекцыйнай этыялогіі.
- Удасканаленне метадаў дыягностыкі і тэрапіі хранічных псіхічных расстройстваў.
- Распрацоўка сучасных метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі сасудзістых захворванняў і захворванняў нервовай сістэмы.
- Ацэнка стану здароўя насельніцтва на аснове даных сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу і распрацоўка прафілактычных мерапрыемстваў па яго ўмацаванні.
- Алкагалізм і наркаманія: эпідэміялогія, патагенэз, прафілактыка і лячэнне.
- Распрацоўка інавацыйных імпартазамяшчальных лекавых сродкаў метабалічнай накіраванасці дзеяння.
- Роля кіслародазвязвальных якасцей крыві і газатрансмітараў у развіцці гіпаксічных і аксідатыўных пашкоджанняў.
- Стварэнне і ўкараненне сучасных тэхналогій медыцынскай адукацыі і арганізацыі аховы здароўя.
- Удасканаленне метадаў дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі слыхавага аналізатара шляхам распрацоўкі і ўкаранення новых спосабаў рэканструктыўных аперацый і тэрапіі.