Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Дзіцячай хірургіi

Выкладанне дзіцячай хірургіі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (ГДМІ) пачата ў 1967 годзе на базе дзіцячага хірургічнага аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы студэнтам 6 курса педыятрычнага факультэта.

З 1969 г. дзіцячая хірургія ўключана ў навучальны план лячэбных факультэтаў медыцынскіх інстытутаў краіны. Пры кафедры шпітальнай хірургіі ГДМІ створаны курс дзіцячай хірургіі, які ўзначаліў дацэнт Б. І. Мацкевіч. У траўні 1976 г. па загадзе рэктара Д.А. Маслакова створаны самастойны курс дзіцячай хірургіі, які ўзначаліў дацэнт Б.І. Мацкевіч. У 1979 годзе ў Інстытуце адкрыты педыятрычны факультэт, а ў кастрычніку 1985 года створана кафедра дзіцячай хірургіі. Загадчыкам кафедры быў абраны па конкурсе дацэнт Б. І. Мацкевіч.

З 1998 года і па цяперашні час загадвае кафедрай былы асістэнт, затым дацэнт, д.м.н., прафесар Кавальчук В. І.