Прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі
Адрас: 230017, г. Гродна, бульвар Ленінскага камсамола, 52
Тэлефоны: + 375-152-68-82-73
Эл. пошта: luch.d.grgmu@mail.ru
Загадчык кафедры - Александровіч Аляксандр Сулейманавiч
На кафедры выкладаюцца 2 асноўныя дысцыпліны: «Прамянёвая дыягностыка і прамянёвая тэрапія», «Радыяцыйная і экалагічная медыцына».
Асноўным напрамкам навукова-даследчай работы кафедры з'яўляецца:
- даследаванне сучасных метадаў прамянёвай дыягностыкі пухлінных і няпухлінных захворванняў;
- ацэнка эфектыўнасці спалучанай прамянёвай тэрапii з ужываннем высакадозавай брахітэрапіі пры раку прастаты;
- даследаванне эфектыўнасці ультрагукавой дыягностыкі пахвінных кіл;
- ультрагукавая дыягностыка паталогіі цяжарнасці і нованароджаных.