Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Рускай і беларускай моў

Традыцыйна ў канцы адыходзячага года на кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прайшла алімпіяда па прадмеце “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Спаборнічалі студэнты 1 курса педыятрычнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў, чый сярэдні бал па выніках навучання ў семестры перавышаў сем. Студенты павінны былі паказаць як ужо набытыя веды ў галіне беларускай мовы, так і праявіць кемлівасць, эрудыцыю, творчыя здольнасці. У выніку ўпартай барацьбы месцы пераможцаў і прызёраў размеркаваліся наступным чынам:

Педыатрычны факультэт
1 месца – Агародні Мікіта Уладзіміравіч (1 група)
2 месца – Калянчук Андрэй Васільевіч (3 група)
3 месца – Патурынская Ірына Станіславаўны (8 група)

Медыка-дыягнастычны факультэт
1 месца – Гінь Дар'я Сяргееўна (1 група)
2 месца – Ордаш Эвеліна Валер'еўна (3 група)
3 месца – Чыжык Ангеліна Сяргееўна (7 група)

***

7 и 8 чэрвеня 2023 года на кафедры рускай і беларускай моў былі праведзены алімпіяды па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова: прафесійная лексіка” для студэнтаў 1 курса лячэбнага і медыка-псіхалагічнага факультэтаў. Алімпіяда складалася з двух тураў:

І тур. Удзельнікам прапануецца напісаць міні-эсэ на тэму “Мая краіна Беларусь”.

ІІ тур. Першы этап: пісьмовая мова. Удзельнікам алімпіяды прапануецца: урывак навуковага тэкста медыцынскага профілю для пісьмовага перакладу з рускай на беларускую мову.

Другі этап: вусная мова. Удзельнікам алімпіяды прапануецца:

а) выступіць з экспромт-прамовай на тэму “Я ганаруся прафесіяй медыка” (да 5 хвілін)

б) адказаць на адно з пытанняў па тэмах “Білінгвізм”, “Моўная інтэрферэнцыя на Беларусі”, “Гісторыя развіцця і станаўлення беларускай мовы”.

У алімпіядзе прынялі ўдзел 50 студэнтаў лячэбнага факультэта і 12 студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта. Ацэнка ведаў і прысуджэнне месцаў адбываліся ў адпаведнасці з распрацаванымі для алімпіяды па дысцыпліне “Беларуская мова: прафесійная лексіка” крытэрыямі.

Пераможцы алімпіяды:

Лячэбны факультэт

I месца Урбановіч Ілья (група 9);

II месца – Грыненка Дар’я (група 2);

III месца – Пахутка Настасся (група 13);

Медыка-псіхалагічны факультэт

I месца – Чурко Лізавета (група 5);

II месца – Коўшык Ганна (група 6).


Напярэдадні Новага года на кафедры рускай і беларускай моў традыцыйна прайшла алімпіяда па беларускай мове для студэнтаў першага курса педыятрычнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў. Удзельнікам алімпіяды давялося паказаць тэарэтычныя веды ў галіне мовазнаўства, прафесійнай і агульнаўжывальнай лексікі, а таксама выканаць шэраг заданняў творчага характару: напісаць эсэ, зрабіць пісьмовы пераклад публіцыстычнага тэкста. Трэба адзначыць, што ўсе алімпійцы паказалі трывалыя веды ў галіне беларускай мовы. Тым не менш выявіліся і пераможцы алімпіяды. Імі сталі:

ПЕДЫЯТРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

1 месца – Абрамовіч Яна 1 курс 4 група

2 месца – Чарней Анастасія 1 курс 8 група

3 месца – Копач Маргарыта 1 курс 6 група

МЕДЫКА-ДЫЯГНАСТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

1 месца – Лямачка Паліна 1 курс 1 група

2 месца – Даманоўская Віта 1 курс 5 група

3 месца – Дарафеева Настасся 1 курс 1 група

Віншуем!


У маі 2022 г. на кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прайшла алімпіяда па беларускай мове для студэнтаў 1 курса лячэбнага і медыка-псіхалагічнага факультэтаў.

Пераможцамі сталі:

Лячэбны факультэт

1 месца –  Крапіўніцкая Валерыя (15 група),

Пашкевіч Марыя (14 група).

2 месца –  Пракопік Уладзіслаў (6 група),

Краўчук Мікалай (10 група).

3 месца – Клюянкова Паліна (16 група),

 Гурына Рэната (3 група).

Медыка-псіхалагічны факультэт

1 месца – Зорачкіна Ксенія (3 група),

2 месца – Ціхановіч Алеся (1 група).

Віншуем!


Ужо традыцыйна на кафедры рускай і беларускай моў напрыканцы года праводзіцца алімпіяда па беларускай мове. Не стаў выключэннем і бягучы год. З 10 по 23 снежня 2021 г. наймацнейшыя першакурснікі педыятрычнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў паспрабавалі свае сілы ў веданні роднай мовы. І зараз мы шчыра віншуем пераможцаў алімпіяды!

Педыятрычны факультэт:

1 месца Кавунова Лізавета Уладзіміраўна;

2 месца Грыцэвіч Дар’я Генадзеўна;

3 месца Назарэвіч Надзея Міхайлаўна.

Медыка-дыягнастычны факультэт:

1 месца – Дарашкевіч Влада Уладзіміраўна;

2 месца – Броўка Вольга Вячаславаўна;

3 месца – Місюкевіч Аліна Іванаўна.