- Арганізацыя і каардынацыя вучэбнай і метадычнай работы на кафедрах і факультэтах.
- Удасканаленне сістэмы кіравання вучэбным працэсам, арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-метадычнай і навукова-метадычнай работы ва ўніверсітэце.
- Аналіз тыпавых вучэбных планаў, вучэбных планаў, складанне рабочых планаў і графіка вучэбнага працэсу па спецыяльнасцях 1-й і 2-й ступеняў вышэйшай адукацыі.
- Складанне раскладу лекцыйных, практычных, лабараторных і семінарскіх заняткаў, расклад экзаменацыйных сесій і дзяржаўных экзаменаў згодна вучэбных планаў спецыяльнасцяў універсітэта.
- Кантроль за арганізацыяй вучэбнага працэсу на кафедрах, выкананнем раскладу вучэбных заняткаў, залікаў і экзаменаў, а таксама за станам і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем вучэбных класаў, лабараторый, кабінетаў.
- Кантроль размеркавання аўдыторнага фонду, штодзённы ўлік занятасці аўдыторый.
- Разлік планавай вучэбнай нагрузкі па кафедрах на вучбны год, пагадзіннага фонду і штатаў прафесарска-выкладчыцкага складу.
- Выдача акадэмічных даведак па патрабаванні і зверка акадэмічных даведак з тыпавым вучэбным планам пры пераводзе студэнтаў з ВНУ.
- Выдача даведак аб навучанні з пералікам дысцыплін, аб’ёмам гадзін і адзнакамі.
- Планаванне і арганізацыя практыкі студэнтаў і магістрантаў.
- Кантроль за выкананнем праграмы практыкі студэнтамі і магістрантамі, правядзенне дыферэнцыяванага заліка па практыцы.
- Аналіз стану эфектыўнасці практыкі ва ўніверсітэце.
- Правядзенне ўнутранай экспертызы распрацаваных кафедрамі тыпавых вучэбных праграм і вучэбных праграм па дысцыплінах для спецыяльнасцяў універсітэта, курсаў па выбару і факультатываў.
- Укараненне ў вучэбны працэс новых тыпавых вучэбных праграм, своечасовая перапрацоўка і дапаўненне вучэбных праграм па дысцыплінах для спецыяльнасцяў універсітэта.
- Распрацоўка анкет і правядзенне анкетавання студэнтаў па пытаннях арганізацыі вучэбнага працэсу, практыкі, якасці навучання на кафедрах, выдаваемай ва ўніверсітэце вучэбна-метадычнай літаратуры, аналіз вынікаў і прапаноў.
- Распрацоўка справаздачных форм і неабходнай дакументацыі па арганізацыі вучэбна-метадычнага працэсу. Кантроль за наяўнасцю планава-справаздачнай вучэбнай дакументацыі кафедр і яе аналіз.
- Планаванне, арганізацыя і правядзенне вучэбна-метадычных нарад, семінараў і навукова-метадычных канферэнцый па актуальных праблемах навучання, павышэння якасці выкладання і метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу.
- Арганізацыя работы Цэнтральнага навукова-метадычнага савета, кантроль за работай вучэбна-метадычных камісій факультэтаў і Навукова-метадычнага савета па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах і ваенна-патрыятычным выхаванні студэнтаў.
- Планаванне і кантроль падрыхтоўкі да выдання вучэбна-метадычнай літаратуры для навучэнцаў універсітэта.
- Экспертная ацэнка суправаджальных дакументаў і афармлення вучэбна-метадычнай літаратуры.
- Правядзенне рэйтынгу кафедр і прафесарска-выкладчыцкага складу па вучэбна-метадычнай дзейнасці.
- Аказанне кансультатыўнай дапамогі супрацоўнікам універсітэта па пытаннях вучэбна-метадычнай работы.
- Забеспячэнне функцыянавання сістэмы менеджменту якасці і яе развіццё ў дзейнасці вучэбна-метадычнага аддзела ў адпаведнасці са стандартамі сістэмы менеджменту якасці.
- Інфармаванне пра новыя вучэбныя тэхналогіі, прагрэсіўныя формы і метады навучання студэнтаў на кафедрах і ажыццяўленне кантролю за іх укараненнем.
- Аналіз і абагульненне прагрэсіўнага вопыту ў вучэбным працэсе і метадычнай рабоце на кафедрах і факультэтах.