Універсітэт Структура ўніверсітэта Аддзелы Аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу

На афіцыйным сайце grsmu.by спецыялістамі аддзела размяшчаецца афіцыйная інфармацыя аб асноўных сферах дзейнасці ГрДМУ (адукацыйнай, навуковай, выхаваўчай, лячэбнай, грамадскай); аб факультэтах, кафедрах, аддзелах і іншых падраздзяленнях; аб навінах і падзеях, навуковых і грамадскіх мерапрыемствах, якія праходзяць у ГрДМУ.

Супрацоўнікі аддзела ўдзельнічаюць у фарміраванні кантэнту блока навін:

• ажыццяўляюць збор інфармацыі і рыхтуюць яе да публікацыі на афіцыйных рэсурсах (карэктура, рэдактура тэкстаў, падборка ілюстрацыйнага матэрыяла);

• займаюцца напісаннем артыкулаў розных жанраў (інфармацыйная нататка, рэпартаж, інтэрв'ю і г.д.);

• фатограф аддзела ажыццяўляе фотаздымку мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў ВНУ.

Спецыялісты аддзела таксама займаюцца вядзеннем і напаўненнем афіцыйных акаўнтаў ВНУ, якія прадстаўлены ў сацыяльных сетках.

Спецыяліст па рэдагаванні аддзела рыхтуе да выдання выпускі ўніверсітэцкай газеты "Эскулап".