Напрамкі дзейнасці
Клінічны аддзел - самастойнае структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», ствараецца, рэарганізуецца і ліквідуецца загадам рэктара ўніверсітэта. Непасрэдную курацыю працы аддзела ажыццяўляе прарэктар па вучэбнай працы.
Асноўныя мэты клінічнага аддзела:
- удасканаленне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў выпускнікамі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» у аб'ёме, неабходным для выканання прафесійнай дзейнасці па абранай спецыяльнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта пасляўніверсітэцкай прафесійнай адукацыі;
- паглыбленне прафесiйных ведаў, удасканаленне практычных навыкаў, асваенне перадавых медыцынскіх тэхналогій ўрачамi-спецыялiстамi ўстаноў аховы здароўя;
- каардынацыя і арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне лячэбна-дыягнастычнай працы прафесарска-выкладчыцкага складу клінічных кафедр універсітэта:
а) на асноўных і дадатковых клінічных базах,
б) у паліклінічных установах аховы здароўя г. Гродна,
в) у арганізацыях аховы здароўя Гродзенскай і Брэсцкай абласцей (выязная арганізацыйна-метадычная і лячэбна-кансультатыўная дапамога ў планавым і экстраным парадку);
- каардынацыя дзеянняў прафесарска-выкладчыцкага складу клінічных кафедраў універсітэта з кіраваннем аховы здароўя Гродзенскай і Брэсцкай абласцей па аказанні высокакваліфікаванай дапамогі насельніцтву;
- укараненне навуковых дасягненняў у лячэбна-дыягнастычны працэс;
- стварэнне на клінічных кафедрах неабходных умоў для якаснага навучання студэнтаў;
- аказанне неабходнай лячэбна-кансультатыўнай дапамогі студэнтам.
Асноўныя задачы клінічнага аддзела:
1. правядзенне бягучай і выніковай атэстацыі ўрачоў-інтэрнаў па спецыяльнасцях інтэрнатуры;
2. падрыхтоўка кваліфікаваных урачэбных кадраў па спецыяльнасцях клінічнай ардынатуры;
3. арганізацыя прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў па праграмах клінічнай ардынатуры;
4. павышэнне кваліфікацыі практычных дактароў устаноў аховы здароўя, шляхам іх падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры;
5. аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі клінічным кафедрам універсітэта пры падрыхтоўцы новых праграм для клінічных ардынатараў і ўрачоў-інтэрнаў;
6. ажыццяўленне кантролю над падрыхтоўкай клінічных ардынатараў на кафедрах універсітэта і падрыхтоўкай урачоў-інтэрнаў на базах інтэрнатуры;
7. арганізацыя, планаванне прыёму і падрыхтоўкі выпускнікоў медыцынскіх ВНУ па праграмах інтэрнатуры і клінічнай ардынатуры ў рамках бюджэтнага і пазабюджэтнага фінансавання (на дагаворнай аснове);
8. арганізацыя працы камісіі па пераразмеркаванні выпускнікоў універсітэта.
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі на клінічны аддзел ўскладаюцца наступныя функцыі:
1. арганізацыя інтэрнатуры выпускнікоў вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі, якая дае ім права займацца медыцынскай дзейнасцю;
2. арганізацыя падрыхтоўкі клінічных ардынатараў па спецыяльнасцях згодна з устаноўленым пералікам;
3. арганізацыя вучэбна-метадычнага кіраўніцтва і сістэматычнага кантролю над выкананнем праграм паслядыпломнай адукацыі;
4. распрацоўка арганізацыйна-метадычнай і вучэбна-метадычнай дакументацыі па падрыхтоўцы ўрачоў-інтэрнаў і клінічных ардынатараў;
5. аналіз вынікаў падрыхтоўкі ў інтэрнатуры і ў клінічнай ардынатуры;
6. унясенне прапаноў па ўдасканаленні падрыхтоўкі ў інтэрнатуры і ў клінічнай ардынатуры;
7. арганізацыя ўліку выканання планаў і праграм па падрыхтоўцы клінічных ардынатараў;
8. афармленне кантрактаў на падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры на платнай аснове;
9. складанне справаздач і падвядзенне вынікаў падрыхтоўкі ў інтэрнатуры і ў клінічнай ардынатуры;
10. арганізацыя работы па пераразмеркаванні маладых спецыялістаў.