Клінічная работа
Асноўнай клінічнай базай 1-й кафедры хірургічных хвароб з'яўляецца УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца», якая мае шырокі профіль спецыялізаваных хірургічных аддзяленняў. Многія аддзяленні з'яўляюцца адзінымі профільнымі як у г. Гродна, так і ў Гродзенскай вобласці.
Аддзяленне УАЗ "ГАКБ" | Кансультанты | Выконваюць лячэбную працу |
Хірургічнае аддзяленне | Прафесар, д.м.н., М.І. Бацвінкоў |
Асістэнт І.В. Русін Асістэнт Р.С. Шыла |
Таракальнае аддзяленне | К.м.н., дацэнт М.А. Мажэйка |
К.м.н., асістэнт А.А. Сушко Асістэнт І.А. Бязмен |
Сасудзістае аддзяленне | К.м.н., дацэнт В.П. Васілеўскі | |
Аддзяленне гнойнай хірургіі | К.м.н., дацэнт М.А. Мажэйка |
Асістэнт С.А. Батаеў К.м.н., асістэнт Р.М. Салмін |
Аддзяленне хірургічнай панкрэаталогіі, гепаталогіі і трансплантацыі | К.м.н., дацэнт К.С. Бялюк |
Клінічнай базай кафедры з'яўляецца ДУ №1134 «ВМЦ ВС РБ». Кансультант - к.м.н., дацэнт Н.Д. Маслакова.
Загадчык 1-й кафедры хірургічных хвароб, к.м.н., дацэнт Магілявец Э.В. праводзіць штотыднёвыя абыходы і агляд цяжкіх пацыентаў ва ўсіх аддзяленнях хірургічнага профілю.
Супрацоўнікі кафедры праводзяць лячэбна-кансультатыўную працу ў хірургічных аддзяленнях клінікі, выконваючы найбольш складаныя аператыўныя ўмяшанні пры захворваннях брушнай і грудной паражнін, паталогіі крывяносных сасудаў канечнасцяў. Ўдасканальваецца тэхніка рэзекцыі страўніка і органазахавальных аперацый пры язвавай хваробе страўніка і 12-ціперснай кішкі. Пастаянна ўкараняюцца новыя метады дыягностыкі і хірургічнага лячэння жоўцевай гіпертэнзіі, рубцовых стрыктурапячоначных і жоўцевых праток. Шырока прымяняюцца рэзекцыйныя і дрэнажавальныя аперацыі ў хворых на хранічны панкрэатыт і яго ўскладненні. У вялікай колькасці выконваюцца аператыўныя ўмяшанні пры захворваннях чэраўной аорты і яе галін, пры раку лёгкіх і іншай паталогіі грудной клеткі, паспяхова развіваецца эндаскапічная хірургія.