Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Лячэбны

Гісторыя лячэбнага факультэта – гэта гісторыя Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (універсітэта). У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР і Загадам Міністэрства аховы здароўя БССР у 1958 г. быў арганізаваны  Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з прыёмам у 1958/59 вучэбным годзе 250 чалавек на лячэбны факультэт. У пачатку 1990-х гадоў факультэт называўся лячэбна-прафілактычным і праводзіў падрыхтоўку па спецыяльнасці лячэбна-прафілактычная справа. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа. З 2000 года выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа. З 2000 года Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут быў акрэдытаваны  на статус універсітэта.

У цяперашні час лячэбны факультэт забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, вучэбна-метадычнай работы ў рамках профілю адукацыі “Ахова здароўя”, накірунку адукацыі 79 01 “Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя”, спецыяльнасці 1 – 79 01 01 “Лячэбная справа”. Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці  1 – 79 01 01 “Лячэбная справа”, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў для профільных кафедр універсітэта і навукова-даследчых цэнтраў Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове.