Універсітэт Аб універсітэце Музеi

Музей гісторыі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

У цяперашні час ГрДМУ з'яўляецца адным з вядучых медыцынскіх універсітэтаў РБ. Каб расказаць пра гісторыю развіцця і станаўлення нашай ВНУ, пра яе лепшых людзей, кіраўнікоў, выкладчыцкі склад, урачоў, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё справе аховы здароўя насельніцтва, па ініцыятыве Міністра аховы здароўя БССР, акадэміка Саўчанкі Мікалая Яўсеевіча ў далёкія 80-я гады быў адкрыты Музей гісторыі ўніверсітэта. Супрацоўнікі музея, рэктарат, шматлікія кафедры і грамадскія арганізацыі прарабілі вялікую працу па зборы матэрыялаў, якія ўсебакова адлюстроўваюць дзейнасць універсітэта і прытрымліванню яго місіі.

У экспазіцыі музея прадстаўлены каля 600 арыгінальных прадметаў, сярод якіх сапраўдныя дакументы і фатаграфіі з асабістых архіваў вучоных і студэнтаў, узнагароды і памятныя знакі, якія адлюстроўваюць хроніку жыцця ВНУ, медыцынскія інструменты і многае іншае. Праз прызму экспанатаў вы даведаецеся аб гісторыі развіцця факультэтаў, аб навуковай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнцкага навуковага таварыства, аб прафесійнай дзейнасці выпускнікоў, а таксама гісторыю вырабаў, прылад, абсталявання медыцынскага прызначэння і, вядома ж, аб інавацыях і распрацоўках, навуковых працах выбітных навукоўцаў, дактароў, прафесараў нашага ўніверсітэта.

У 2017 годзе наш музей заняў 1-ае месца ў абласным этапе агляду-конкурсу сярод музеяў, пакояў-музеяў, кабінетаў гісторыі медыцыны РБ у намінацыі "Лепшая гістарычная экспазіцыя ў медыцынскай установе адукацыі". У тым жа годзе музей быў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені ад Прэзідыума Рэспубліканскага Камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў намінацыі "Лепшая гістарычная экспазіцыя ў медыцынскай установе адукацыі".

Сябры, прыходзьце ў музей! І няхай вас не палохае класічнае ўяўленне пра экскурсію, як пра манатоннае і нуднае апавяданне. У нас у музеі экскурсіі пабудаваны ў выглядзе дыялогу з наведвальнікам. Не жадаеце экскурсію, прыходзьце проста паглядзець, спытаць, а можа, прынесці нейкі цікавы прадмет, каб папоўніць фонды музея. Мы заўсёды ўсім рады!

У сваю чаргу хочацца звярнуцца да выпускнікоў і выкладчыцкага складу за ўсе гады існавання ВНУ. Мы запрашаем усіх неабыякавых да ўдзелу ў абнаўленні экспазіцыі нашага музея. Мяркуем, што ў Вашых сямейных і асабістых архівах захоўваюцца каштоўныя для нас матэрыялы, якія будуць цікавыя не толькі сучаснаму пакаленню студэнтаў, маладым урачам, гасцям універсітэта, але і атрымаюць дастойную адзнаку медыцынскай грамадскасці краіны. Будзем рады і бясконца ўдзячныя, калі Вы зможаце перадаць у фонд музея:

• фота-, кіна-, відэаматэрыялы па ўсіх напрамках дзейнасці ВНУ;

• ордэны, медалі, ганаровыя знакі, іншыя ўзнагароды, якіх былі ўдастоены супрацоўнікі ВНУ;

• прадметы і/або калекцыі, звязаныя з найважнейшымі падзеямі ў гісторыі ВНУ, з жыццём і дзейнасцю вядомых урачоў, вучоных-медыкаў, арганізатараў медыцынскай адукацыі і аховы здароўя;

- медыцынскія інструменты, прыборы, вырабы мінулых гадоў;

• мастацкія, літаратурныя, дэкаратыўна-прыкладныя, музычныя і інш. творы мастацтва, выкананыя супрацоўнікамі нашай ВНУ;

• нумізматычныя, геральдычныя, эпіграфічныя калекцыі і асобныя прадметы, якія адлюстроўваюць развіццё медыцыны, аховы здароўя;

• навуковыя, навучальныя і навукова-папулярныя выданні супрацоўнікаў, рукапісы, рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, рэдкія выданні;

• іншыя прадметы, звязаныя з дзейнасцю супрацоўнікаў універсітэта ў галіне медыцыны, аховы здароўя і адукацыі, якія прадстаўляюць гістарычную, навуковую, мастацкую і культурную каштоўнасць.

________________________________________

Наш адрас: 230009 Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Горкага, 80,

Музей гісторыі ўніверсітэта, аўдыторыя 203

Загадчык музея: Яна Вітальеўна Законнікава

Тэлефон для замовы экскурсій і зваротнай сувязі: +375 (152) 68-58-36

Е-mail: muzei@grsmu.by