Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Отарыналарынгалогіі і вочных хвароб Отарыналарынгалогія

Арганізавана выкладанне 2 дысцыплін (отарыналарынгалогіі і стаматалогіі) на 4 факультэтах. Распрацаваны і ўкаранёны метад тэставага камп’ютарнага кантролю ведаў студэнтаў на экзамене, тыпавыя вучэбныя праграмы па отарыналарынгалогіі для студэнтаў медыка-псіхалагічнага і сястрынскага факультэтаў, урачоў-стажораў, сітуацыйныя задачы, пералік практычных навыкаў, метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў і выкладчыкаў, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі РБ. Штогод у клінічнай ардынатуры навучаюцца ўрачы з Беларусі і дальняга замежжа (Іарданія, Сірыя). Функцыянуе студэнцкі навуковы гурток. Працы студэнтаў прадстаўляліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіне. Студэнцкія працы адзначаліся дыпломамі Рэспубліканскага конкурсу.