Асноўнымі накірункамі навукова-даследчай работы супрацоўнiкаў кафедры з'яўляюцца праблемы агульнай гігіены, гігіены працы, гігіены дзяцей і падлеткаў, экалагічнай і радыяцыйнай медыцыны, грамадскага здароўя і аховы здароўя.

На кафедры абароненыя 4 доктарскіх і 11 кандыдацкіх дысертацый. Ажыццяўляецца падрыхтоўка навуковых кадраў у магістратуры, аспірантуры і ў форме суіскальніцтва.

З 2011 г. выдаецца рэцэнзаваны штогадовы зборнік навуковых артыкулаў «Сучасныя праблемы гігіены, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны» (ISSN 2409-3939, галоўны рэдактар – д.м.н., прафесар І.А. Наумаў), які ўключаны ў Пералiк выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для публікацыі дысертацыйных даследаванняў.

Ажыццяўляецца актыўнае ўзаемадзеянне з навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Латвіі ды іншых краін.