Універсітэт Структура ўніверсітэта Прафкам супрацоўнiкаў

Першасная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" з'яўляецца арганізацыйнай структурай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.

Прафсаюз ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 г. № 2 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў", Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 1992 года "Аб прафесійных саюзах" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2000 года, іншымі актамі заканадаўства, а таксама Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (у новай рэдакцыі), прынятым IV з'ездам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя 02.06.2005.

Паміж установай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” і Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў універсітэта заключана калектыўная дамова. У ёй разам з мерамі па забеспячэнні стабільнай работы ўніверсітэта прадугледжаны ўзаемныя абавязацельствы бакоў для вырашэння вялікай колькасці пытанняў, якія рэгулююць пытанні аплаты працы, працоўных адносін, аховы працы, гарантый занятасці і сацыяльных гарантый.

Пры прафкаме дзейнічаюць розныя камісіі: камісія па аплаце працы, жыллёвая камісія, фізкультурна-аздараўленчая камісія, камісія па культмасавых мерапрыемствах, камісія па ахове працы, камісія па санаторна-курортным аздараўленні, камісія па арганізацыйных пытаннях.

Прафсаюзны камітэт падсправаздачны прафсаюзнаму сходу, падкантрольны вышэйшым прафсаюзным органам, прадстаўляе ім статыстычныя і фінансавыя справаздачы і іншую інфармацыю аб сваёй дзейнасці.

Пасяджэнні прафсаюзнага камітэта праводзяцца па меры неабходнасці, не радзей за адно пасяджэнне на месяц. Фінансавыя сродкі фарміруюцца за кошт прафсаюзных складак. Расходаванне фінансавых сродкаў ажыццяўляецца па каштарысе, які зацвярджаецца прафсаюзным камітэтам. Прафкам супрацоўнікаў мае магчымасць аказваць разнастайную матэрыяльную дапамогу сваім членам, прадугледжаную калектыўнай дамовай. Прафкам супрацоўнікаў прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святочных, культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў для работнікаў універсітэта.