Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Рускай і беларускай моў

У цяперашні момант навуковая праца кафедры ажыццяўляецца па тэме «Фарміраванне і развіццё лексіка-граматычнай кампетэнцыі студэнтаў-медыкаў пры навучанні рускай і беларускай мовам". Кіраўнік тэмы - А.П. Пусташыла, адказны выканаўца - А.С. Здановіч. Выканаўцы: ППС кафедры.

Мэтай дадзенага даследавання з'яўляецца вызначэнне эфектыўных метадаў і прыёмаў па фарміраванні і развіцці лексіка-граматычнай кампетэнцыі будучых урачоў ва ўмовах установы вышэйшай адукацыі медыцынскага профілю пры навучанні рускай і беларускай мовам.

Навізна даследавання. У навуковай літаратуры апісаны ўніверсальныя ўмовы і шляхі фарміравання лексіка-граматычнай кампетэнцыі. Дадзенае даследаванне дазволіць імплементаваць іх у адукацыйны працэс установы вышэйшай адукацыі медыцынскага профілю з улікам яго асаблівасцяў.

Практычная значнасць. Вынікі даследавання будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу (дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, метадычныя рэкамендацыі), знойдуць адлюстраванне ў дакладах выкладчыкаў і студэнтаў на канферэнцыях і семінарах, у публікацыях выкладчыкаў і студэнтаў.

Штогод на кафедры праводзяцца рэспубліканскі навукова-практычны семінар і рэспубліканская студэнцкая канферэнцыя "Мова. Грамадства. Медыцына».