Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Медыка-псiхалагiчны

Ініцыятарам стварэння факультэта з псіхалагічным ухілам быў чалавек перадавых поглядаў - першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Васільеў Уладзімір Сямёнавіч.

У красавіку 1993 года было прынята рашэнне аб арганізацыі медыка-псіхалагічнага факультэта (далей - МПФ). У гэтым жа годзе быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў. Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч адначасова ўзначальваў педыятрычны, медыка-псіхалагічны факультэты і аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй. З кастрычніка 1997 г. кіраваў факультэтам Генадзь Рыгоравіч Мармыш, а з мая 1998 г. - Канстанцін Усцінавіч Вiльчук.

З 1 верасня 1998 г. загадам рэктара інстытута арганізаваны самастойны медыка-псіхалагічны факультэт, першым дэканам прызначана Шамава Таццяна Міхайлаўна.

Таццяна Міхайлаўна - выбітны навуковец, доктар і педагог, з энтузіязмам і душой падышла да арганізацыі вучэбна-метадычнай і выхаваўчай работы на факультэце.

Выпускнікі МПФ розных гадоў з цеплынёй гавораць аб адносінах з дэканам Шамавай Т.М., з радасцю спатыкаюцца на вечарах сустрэчы, дзеляцца свом дасягненнямі і момантамі з жыцця.

З 2006 года па 2010 год медыка-псіхалагічны факультэт узначальвала дацэнт Карпюк Валянціна Аляксееўна. Валянціна Аляксееўна сур'ёзна падышла да фарміравання кадравага складу кафедр МПФ, распрацоўцы і прасоўванні навучальнага забеспячэння дзейнасці факультэта. Карпюк В.А. узначальвала службу псіхатэрапеўтычнай дапамогі ў Гродзенскай вобласці, унесла вялікі ўклад у арганізацыю паслядыпломнай адукацыі псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў-нарколагаў.

З 2010 года па 2019 год на пасадзе дэкана працавала прафесар Шамава Таццяна Міхайлаўна. Факультэт адзначыў 20-ці і 25-годдзе, сустрэліся выпускнікі розных гадоў, былі праведзены навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2020 годзе дэканам прызначана ўжо выпускнік медыка-псіхалагічнага факультэта дацэнт Бойка Святлана Леанідаўна.

У склад МПФ уваходзяць 7 кафедр: псіхалогіі і педагогікі, медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, медыцынскай рэабілітацыі, 2-я кафедра ўнутраных хвароб, 2-я кафедра хірургічных хвароб. Кафедры медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі з'яўляюцца выпускаючымі.

У канцы 2020 г. была пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя па спецыяльнасці 1-79 01 05 "Медыка-псіхалагічная справа".

Каля 25% выпускнікоў факультэта з'яўляюцца кіраўнікамі структурных падраздзяленняў псіхіятрычных і наркалагічных устаноў аховы здароўя.

Кадравы склад кафедр МПФ адпавядае патрабаванням Палажэння аб установах вышэйшай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2012 № 93. Аступененасць кафедр медыка-псіхалагічнага факультэта складае 63,2%. Сярэдні ўзрост прафесарска-выкладчыцкага складу на ўсіх кафедрах факультэта 49 гадоў, сярод дактароў навук - 69 гадоў, сярод кандыдатаў - 50.

Выконваюцца навукова-даследчыя работы, у тым ліку 4 - пры фінансавай падтрымцы БРФФД.

За 25 гадоў на факультэце падрыхтаваны 1039 дактароў, 82 выпускнікі атрымалі дыплом з адзнакай.