Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 2-я кафедра ўнутраных хвароб

Другая кафедра ўнутраных хвароб арганізавана ў 1961 годзе і з'яўляецца структурным падраздзяленнем медыка-псіхалагічнага факультэта.

У фарміраванні кафедры ўдзельнічалі дацэнты, к.м.н. І.М. Дубагрэй і С.Ш. Пінкус, асістэнты, к.м.н. У.М. Борац і Д.Ф. Кулеш. Курс фізіятэрапіі на кафедры ўзначаліў к.м.н. М.К. Смірноў, а фтызіятрыі - к.м.н. І.С. Гельберг. Кафедра размяшчалася на базе 60-ложкавага тэрапеўтычнага аддзялення чыгуначнай бальніцы, курс туберкулёзу - на базе туберкулёзнага шпіталя. З 1964 года кафедра атрымала другую базу (60-ложкавае тэрапеўтычнае аддзяленне 2-й гарадской бальніцы), а ў канцы 1960-х гадоў цалкам размясцілася на гэтай базе.

Першым загадчыкам кафедры факультэцкай тэрапіі быў дацэнт І.М. Дубагрэй (1961-1963). З 1963 па 1972 гады кафедру ўзначальваў прафесар Б.М. Брагінскі, які трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пасля яго першы год выконваў абавязкі загадчыка кафедры дацэнт В.А. Гальцаў, а з 1973 па 1998 год - прафесар В.М. Борац. З 1998 года па 2001 год пасаду загадчыка кафедры займаў д.м.н. К.І. Канколь, а з 2001 года па 2005 год і з 2006 па 2007 кафедрай кіраваў дацэнт В.І. Дзедуль. Адзін год (2005-2006) узначальваў кафедру дацэнт І.А. Серафіновіч. З 2007 па 2008 год загадваў кафедрай прафесар В.П. Вадаевiч. З 2008 па 2014 гады калектыў узначальваў к.м.н. В.І. Шышко. Са снежня 2014 па люты 2020 кафедрай кіравала дацэнт В.М. Снітко. З сакавіка па чэрвень 2020 года выконвала абавязкі загадчыка кафедрай дацэнт Т.А. Вінаградава. З чэрвеня 2020 года загадчыкам кафедры з'яўляецца дацэнт В.І. Шышко.