Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Грамадскага здароўя і аховы здароўя

На кафедры арганізавана выкладанне 8 дысцыплін («Гісторыя медыцыны», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя», «Медыцынскае справаводства», «Тэорыя сястрынскай справы», «Менеджмент аховы здароўя», «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю», «Медыцынскае права», «Прафесійная камунікацыя ў медыцыне») на 5 факультэтах.

Падрыхтавана больш за 70 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 - з грыфам Міністэрства адукацыі РБ. Выдадзена больш за 20 тыпавых навучальных праграм.

Праведзены (1991 г.) выязныя курсы павышэння кваліфікацыі па гісторыі  медыцыны Усесаюзнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Арганізаваны цыклы (2005, 2006, 2015, 2017, 2018 гг.) павышэння кваліфікацыі для медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй і кіраўнікоў у ахове здароўя. Ажыццяўляецца падрыхтоўка клінічных ардынатараў, магістрантаў.