Супрацоўнікі 1-й кафедры ўнутраных хвароб прымаюць актыўны ўдзел у выхаванні патрыятызму, павагі да маральных каштоўнасцяў, фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці ў студэнтаў, якія праходзяць цыклы навучання на кафедры. Адказным за арганізацыю правядзення гэтай работы з'яўляецца асістэнт А.Т.Фіясь.

Згодна плана работы прафесарска-выкладчыцкі склад на першым занятку кожнага семестра праводзіць інфармацыйна-выхаваўчую гадзіну са студэнтамі лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў па азнаямленні студэнтаў з гісторыяй кафедры і актуальнымі пытаннямі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У далейшым са студэнтамі ўсіх груп 5 і 6 курсаў, якія праходзяць навучанне на кафедры, выкладчыкі праводзяць інфармацыйныя гадзіны па зацверджанай тэматыцы.

Мэты выхаваўчай работы.

- Выхаванне прафесіяналізму і фарміраванне маральна-этычных каштоўнасцяў у студэнтаў у сферы медыцынскай дзейнасцi.

- Прыцягненне студэнтаў да сацыяльназначымай працы, турыстычнай і спартыўнай дзейнасці, якая садзейнічае развіццю нацыянальнай самасвядомасці.

- Фарміраванне грамадзянскай пазіцыі студэнтаў, прыняцця ім імаральных каштоўнасцяў і культурна-гістарычных традыцый беларускага народа.

- Прапаганда значнасці здаровага ладу жыцця сярод вучнёўскай моладзі.

- Прыцягненне да ўдзелу ў валанцёрскім руху ва ўніверсітэце.

Задачы:

- Інфармаванне студэнтаў, якія праходзяць навучанне на 1-й кафедры ўнутраных хвароб, па пытаннях ідэалагічнай накіраванасці ў Рэспубліцы Беларусь.

- Арганізацыя і прыцягненне студэнтаў для ўдзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах ва ўніверсітэце.

- Работа са студэнтамі ў рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян

- Выхаванне ў студэнтаў талерантнага стаўлення да асоб розных нацыянальнасцяў.

Супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у агульнагарадскіх, універсітэцкіх, агульнашпітальных мерапрыемствах культурна-масавага і спартыўна-аздараўленчагахарактару, з'яўляючыся членамі шэрагу грамадскіх арганізацый. Штогод праводзіцца падпіска на дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданні.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца на кафедры.

- У сувязі з правядзеннем конкурсу «Здаровы лад жыцця вачыма розных пакаленняў» 9 снежня 2018 г. супрацоўнікі кафедры прымаліўдзел у фінале 2-га Рэспубліканскага з міжнародным удзелам конкурсу метадычных і творчых прац.

- У рамках акцыі МНС 1-28 лютага «Бяспека - у кожны дом» на кафедры быў праведзены шэраг інфармацыйных гадзін па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх. З мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці студэнтаў у дачыненні да наступства ў спажывання тытуню і матывацыі здаровага ладу жыцця ў мерапрыемствах прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты, якія праходзілі ў гэты перыяд заняткі на кафедры.

- З 20 па 28 лютага праводзілася Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Мэта акцыі – фарміраванне сярод студэнтаў культуры бяспекі жыцця дзейнасці, правядзенне сумеснай адукацыйнай і выхаваўчай працы са студэнтамі.

– Удзел у гарадскім мітынгу «Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў» 15 лютага з удзелам студэнтаў лячэбнага факультэта 6-га курса.

- У конкурсе мужнасці і артыстычнага майстэрства «Містэр ГрДМУ-2019» прыняў удзел і заваяваў прызавое месца студэнт лячэбнага факультэта КізюкевічАлег (5 курс).

- Праведзены шэраг інфармацыйных гадзін у студзені-сакавіку 2019 г. сярод студэнтаў лячэбнага факультэта па эпідсітуацыі па ВІЧ-інфекцыі ў Гродзенскай вобласці на снежань 2018 г.

- Два асістэнты кафедры прынялі ўдзел у спартакіядзе «Здароўе» ў сакавіку 2019 г. (дартс і настольны тэніс).

- Студэнты лячэбнага факультэта 45 групы ў красавіку 2019 г. прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі ў хоспісе на базе 3-й гарадской бальніцы і грамадскай дапамогі хворым на рак. Яны даставілі сродкі гігіены і некаторыя лячэбныя сродкi для пацыентаў.