Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Грамадскага здароўя і аховы здароўя

1961 г. - год стварэння, кафедра арганізацы і аховы здароўя і гісторыі медыцыны.

1966 г. - кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя.

2001 г. - кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя.

Першы склад кафедры: В. Ч. Бржэскi, З. К. Байцова, В. П. Шэмітаў.

Арганізацыя навучальнага працэсу і станаўленне кафедры адбывалася пад кіраўніцтвам Бржэскага В. Ч., доктара медыцынскіх навук, прафесара, які ўзначальваў кафедру на працягу 20 гадоў (1961-1982). У гэты   перыяд супрацоўнікі праводзілі даследаванні па розных навуковых напрамках: вывучэнне здароўя насельніцтва, яго асобных паказчыкаў (захворванне, захворванне з часовай стратай працаздольнасці, фізічнае развіццё, інваліднасць), арганізацыя лячэбна-прафілактычнай дапамогі, гісторыя айчыннай аховы здароўя.

Пасля сыходу Бржэскага В. Ч. на пенсію з 1982 года загадчыкам кафедры быў вядомы навуковец, гісторык медыцыны, арганізатар аховы здароўя, доктар мед. навук, прафесар Кручок Г. Р. на працягу 1981-1986 гг. Калектыў кафедры выконваў навуковую тэму "Распрацоўка рэкамендацый па дыспансерызацыі і працаўладкаванні асоб перадпенсійнага і пенсійнага ўзростаў, якія пакутуюць на ішэмічную хваробу сэрца". Прыход на кафедру Г. Р. Кручка змяніў выкладанне і статус гісторыі медыцыны. Лекцыі і практычныя заняткі сталі насіць праблемны, метадычны характар.

З 1987 г. па 2002 г. кафедры кіраваў кандыдат мед навук, дацэнт Біркас А. А. У 1993 г. яму прысвоена званне прафесара. Калектыў кафедры вывучаў медыка-сацыяльныя аспекты гарадской сям'і, якасць амбулаторна-паліклінічнай і стацыянарнай дапамогі, якасць працы сярэдняга медыцынскага персаналу.

На працягу шасці гадоў з перапынкамі (2002-2005 і 2013-2016 гг.) кафедрай кіраваў доктар медыцынскіх навук, прафесар Цішчанка Я. М. Калектыў кафедры працаваў над удасканаленнем выкладання грамадскага здароўя і аховы здароўя, арганізацыі сястрынскай справы, гісторыі медыцыны з улікам зменлівых навучальных планаў на розных факультэтах (лячэбным, педыятрычным, медыка-псіхалагічным, медыка-дыягнастычным, замежных навучэнцаў). Упершыню ў рэспубліцы выкарыстаны праблемны прынцып выкладання гісторыі медыцыны, створана тэматычная слайдатэка.

У наступным (2005-2013) кафедру ўзначальваў кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Забароўскі Г. І. На кафедры праводзіліся даследаванні па вывучэнні арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву на амбулаторным этапе, стане рэпрадуктыўнага здароўя жанчын, медыка-псіхалагічных аспектаў распаўсюджвання і спажывання псіхаактыўных рэчываў моладдзю.

З 22 жніўня 2016 года па цяперашні час кіруе кафедрай д.м.н., дацэнт Сурмач М.Ю.