Кафедра фізікі пачала сваё існаванне з моманту арганізацыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў жніўні 1958 года. З 1965 года яна была перайменавана ў кафедру медыцынскай і біялагічнай фізікі.

На кафедры займаюцца студэнты 1 і 2 курсаў усіх факультэтаў, для якіх арганізавана выкладанне наступных дысцыплін:

  • медыцынская і біялагічнаяфізіка,
  • інфарматыка ў медыцыне,
  • асновы статыстыкі,
  • матэматычная статыстыка ў медыцыне,
  • медыцынская тэхніка,
  • асновы энергазберажэння,
  • асновы інфармацыйных тэхналогій для аспірантаў і магістрантаў.

Для студэнтаў лячэбнага факультэта прапануюцца факультатыўныя курсы «Асновы тэхналогіі праектавання і распрацоўкі web-рэсурсаў» і «Асновы распрацоўкі і стварэння электронных медыцынскіх прылад на базе платформы Arduino».

Для студэнтаў усіх факультэтаў распрацаваны навучальныя праграмы па дадзеных дысцыплінах, створаны электронныя вучэбна-метадычныя комплексы.

Для навучання студэнтаў, аспірантаў і магістрантаў на кафедры маюцца чатыры камп'ютарныя класы. Да лабараторна-практычных заняткаў ёсць неабходнае абсталяванне, падрыхтава набольш за 60 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. У камп’ютарных класах кафедры праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі для ўрачоў агульнай практыкі па дысцыпліне «Інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцыне» і курсы для прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта па дысцыпліне «Матэматычнаястатыстыка ў медыцыне».

Для замежных студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце замежных навучэнцаў, праводзіцца выкладанне дысцыплін на рускай і англійскай мовах.