Па дысцыпліне «Афтальмалогія» навучальны працэс на кафедры праводзіцца на лячэбным, педыятрычным, медыка-псіхалагічным, медыка-дыягнастычным факультэтах і факультэце замежных навучэнцаў для студэнтаў 4 курса (руская і англійская мовы навучання).

Выкладанне ажыццяўляецца з выкарыстаннем самых сучасных тэхнічных сродкаў навучання. Чытанне лекцый праводзіцца з мультымедыйнай прэзентацыяй. Для забеспячэння і ўдасканалення навучальнага працэсу ў сістэме «Moodle» створаны электронныя вучэбна-метадычныя комплексы. Распрацаваны і ўкаранёны метад тэставага камп’ютарнага кантролю ведаў студэнтаў, сітуацыйныя задачы, пералік практычных навыкаў, метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў і выкладчыкаў па розных раздзелах афтальмалогіі.

На кафедры дзейнічае сістэма кантрольных наведванняў заняткаў, узаеманаведванне. Рэгулярна на кафедральных пасяджэннях разглядаюцца пытанні ходу навучальнага працэсу, арганізацыі кансультацый для студэнтаў і прыёму адпрацовак прапушчаных заняткаў.

ПРАВІЛЫ ЎНУТРАНАГА РАСПАРАДКУ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ

Паважаныя студэнты!

 

З першага дня цыклу мець:

1. халат, хірургічны касцюм

2. шапачку

3. маску

4. бахілы

5. зменны абутак

6. аднаразовы халат для наведвання аперацыйнага блока.