Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Акушэрства і гінекалогіі

Першым аспірантам на кафедры была Святлана Паўлаўна Церашкова, а першым клінічным ардынатарам - Анатоль Аляксандравіч Завіровіч.

За мінулы час выкананы і абаронены 6 доктарскіх і 20 кандыдацкіх прац. Выхаванцы кафедры ў свой час узначалілі кафедры ў іншых інстытутах. Так, прафесар К.І. Малевіч - кафедру акушэрства і гінекалогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, прафесар З.А. Азёрная - кафедру Саранскага ўніверсітэта, прафесар С.Л. Вашчылка - Карагандзінскага медінстытута, дацэнт Д.В. Увядзенскі - Гомельскага медінстытута.

Супрацоўнікамі кафедры апублікаваны 1210 навуковых прац, 6 манаграфій, 5 зборнікаў навуковых прац, 16 метадычных рэкамендацый і інструкцый па ўжыванні на рэспубліканскім узроўні, атрыманы пасведчанні на 65 рацыяналізатарскіх прапаноў і 14 вынаходніцтваў. Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню артэрыяльнай гіпатаніі ў цяжарных і парадзіх, прээклампсіі, невыношвання цяжарнасці, кесарава сячэння, прымянення лазератэрапіі ў акушэрстве і гінекалогіі, запаленчых захворванняў жаночых палавых органаў, гіперплазіі эндаметрыя і інш.