Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Псіхалогіі і педагогікі

Ідэалагічная і выхаваўчая работа праводзіцца згодна з планам ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі: гутаркі, якія фармуюць маральную пазіцыю, інфармаванне па актуальных праблемах унутры- і знешнепалітычнай сітуацыі, аб заканадаўчых нормах грамадскага жыцця, па актуальных праблемах ўзросту і прафесійна-вучэбнай дзейнасці, у сувязі з памятнымі датамі, святамі.

На кафедры праводзяцца заняткі з інтэрактыўнымі і трэнінгавымi кампанентамі; круглыя сталы; конкурсы; тэматычныя выставы творчых работ студэнтаў; сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, вядомымі людзьмі Гродзеншчыны ў рамках выхаваўчых мерапрыемстваў «Духоўная спадчына Беларусі». Супрацоўнікі кафедры з'яўляюцца куратарамі вучэбных груп; рыхтуюць студэнтаў для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх прац і ў навукова-практычных канферэнцыях.