Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры

Мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Віленская, 19

Тэлефон: +375-152-621609

Эл. пошта: microbiology@grsmu.by

Загадчык кафедры –  Шэйбак Уладзімір Міхайлавіч

Кафедра ажыццяўляе выкладанне на ўсіх факультэтах універсітэта па дысцыпліне «Мікрабіялогія, вірусалогія, імуналогія» студэнтам ўсіх факультэтаў універсітэта ў адпаведнасці з рабочымі праграмамі, з улікам спецыфікі выкладання прадмета на канкрэтных факультэтах. Для навучання студэнтаў другога і трэцяга курсаў усіх факультэтаў, уключаючы замежных навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на англійскай мове, на кафедры створаны поўны комплекс вучэбна-метадычных матэрыялаў у электроннай абалонцы MOODLE.

Апошнія навуковыя даследаванні кафедры прысвечаны вывучэнню метабалічных змяненняў, якія адбываюцца ў клетках і тканках імуннай сістэмы пры паступленні ў арганізм жывёл імунатаксікантаў, а таксама -- прымяненні біякарэктараў. На кафедры рэгулярна праводзяцца пасяджэнні студэнцкага навуковага таварыства. Шэраг навуковых прац студэнтаў кафедральнага СНТ былі ўзнагароджаны дыпломамі рэспубліканскіх навуковых спаборніцтваў.

Кафедра аказвае кансультатыўную і практычную дапамогу супрацоўнікам іншых кафедр у выкананні навуковых даследаванняў і дысертацыйных работ.