Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Прамянёвай дыягностыкі

Кафедра рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута была арганізавана ў 1961 годзе, згодна са штатным раскладам МАЗ РБ ад 29 кастрычнiка 1959 г. У 1991 годзе ў адпаведнасці з сучаснай тэрміналогіяй кафедра атрымала назву «кафедра прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі». Пры кафедры быў створаны курс радыяцыйнай медыцыны. У жніўні 1998 года кафедра рэарганізавана ў курс прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі пры кафедры анкалогіі. У жніўні 2011 зноў створана кафедра прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі.

Выкладчыкі кафедры: Д.Д. Смірноў (1962 - 1977 гг.), С.А. Шрэдэрс (1962 - 1974 гг.), Л.П. Галкін (1964 - 1993 гг.), З.В. Бушанова (1966 - 1995 гг.), І. П. Беражноў (1972 - 1995 гг.), Л.С. Гракова (1973 - 1979 гг.), В.А. Аўчыннікаў (1979 - ц/ч), С.А. Смірноў (1990 - 1999 гг.), В.М. Ваўкоў (1991 - 2013 гг.), С.А. Пятровіч (2008 - 2016 гг.), В.С. Навіцкая (2010 г. - ц/ч), Л.М. Губар (2011 года - ц/ч), Т.В. Семянюк (2015 г. - ц/ч), А.С. Лукошка (2016 г. - ц/ч), А.С. Александровіч (2016 г. - ц/ч), Т.І. Зiматкiна (2016 г. - ц/ч), Г.Д.Смiрнова (2016 г. - ц/ч), П.А.Цiхонов (2016 г. - ц/ч), А.П. Сезяневская (2016 г. - ц/ч), В.Г. Сарасек (2016 г. - ц/ч).