Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Неўралогіі і нейрахірургіі

Супрацоўнікі кафедры неўралогіі і нейрахірургіі вядуць высокакваліфікаваную кансультатыўную і лячэбную работу на базах розных устаноў аховы здароўя г. Гродна: УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца», УАЗ "Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца», УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна», УАЗ «Гарадская клінічная бальніца №3 г. Гродна», УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі». З'яўляюцца кансультантамі ў прафесарскім кансультатыўным цэнтры УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

Кансультанты - загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, д.м.н., прафесар, урач вышэйшай катэгорыі Кулеш Сяргей Дзям'янавіч, д.м.н., прафесар, урач вышэйшай катэгорыі Гардзееў Якаў Якаўлевіч, д.м.н., прафесар, Шамова Таццяна Міхайлаўна, да.м.н., дацэнт, урач вышэйшай катэгорыі Аўдзей Галіна Міхайлаўна.

Лячэбную працу ў аддзяленні ажыццяўляе к.м.н., асістэнт, урач вышэйшай катэгорыі Аганесян Андранік Асатурович.

Клінічнай базай кафедры па дзіцячай неўралогіі з'яўляецца УАЗ "Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца», дзе разгорнута неўралагічнае аддзяленне на 40 ложкаў.

Кансультатыўную і лячэбную дапамогу тут аказвае к.м.н., дацэнт Анегін Яўген Васільевіч.

Клінічнай базай кафедры таксама з'яўляецца УАЗ «Гарадская клінічная бальніца №3 г. Гродна», дзе разгорнута аддзяленне неўралогіі на 65 ложкаў.

Лячэбную працу ў аддзяленні неўралогіі выконвае к.м.н., асістэнт Цiменава Святлана Васільеўна.

Клінічнай базай з'яўляецца таксама УАЗ "Гродзенская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», дзе маецца нейрахірургічнае аддзяленне на 55 ложкаў і неўралагічнае аддзяленне на 30 ложкаў.

Лячэбную і кансультатыўную дапамогу ў нейрахірургічным аддзяленні аказвае выкладчык-стажор, урач першай катэгорыі Доўнар Андрэй Ігаравіч.

Кансультатыўную дапамогу ў неўралагічным аддзяленні аказвае к.м.н, дацэнт, урач вышэйшай катэгорыі Лябейка Таццяна Якаўлеўна.

Клінічнай базай кафедры таксама з'яўляецца УАЗ «Абласная клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі», дзе разгорнута неўралагічнае аддзяленне для пацыентаў з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту на 60 ложкаў.

Лячэбную працу ў аддзяленні неўралогіі выконвае выкладчык-стажор, урач другой катэгорыі Заркоў Арцём Сяргеевіч.