Універсітэт Структура ўніверсітэта Аддзелы Бухгалтэрыя

Кірункі дзейнасці

Мэты дзейнасці:

• Складанне і своечасовае прадстаўленне поўнай і дакладнай бухгалтарскай і падаткавай справаздачнасці.

• Фарміраванне дакладнай інфармацыі аб маёмасці і абавязацельствах універсітэта, атрыманых даходах і панесеных расходах.

• Рэалізацыя місіі, бачання, палітыкі, патрабаванняў стандартаў сістэмы менеджменту.

Асноўнымі задачамі бухгалтэрыі з'яўляюцца:

• Ажыццяўленне пастаноўкі і вядзення бухгалтарскага ўліку ў арганізацыі зыходзячы са структуры і асаблівасцей дзейнасці арганізацыі.

Ажыццяўленне кантролю за выкананнем парадку апрацоўкі бухгалтарскай інфармацыі і графіка дакументазвароту; афармлення першасных уліковых дакументаў; правядзення разлікаў; правядзення інвентарызацый актываў і абавязацельстваў і інш.
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі на бухгалтэрыю ўскладаюцца наступныя функцыі:
• Фарміраванне ўліковай палітыкі арганізацыі, падрыхтоўка і зацвярджэнне плана рахункаў бухгалтарскага ўліку арганізацыі, форм першасных уліковых дакументаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, фарміраванне і своечасовае прадстаўленне бухгалтарскай справаздачнасці.
• Рацыянальная арганізацыя бухгалтарскага ўліку ў арганізацыі на аснове прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій.

• Прыняцце мер па папярэджанні нястач, незаконнага расходавання грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, парушэнняў фінансавага і гаспадарчага заканадаўства.

• Правядзенне работы па забеспячэнні строгага захавання фінансавай і касавай дысцыпліны, захаванасці бухгалтарскіх дакументаў, афармлення і здачы іх ва ўстаноўленым парадку ў архіў.

• Аказанне метадычнай дапамогі работнікам структурных падраздзяленняў арганізацыі па пытаннях вядзення бухгалтарскага ўліку і складання бухгалтарскай справаздачнасці.