Значныя навуковыя дасягненні былі зроблены пад кіраўніцтвам А.І. Жмакіна ў вывучэнні цыркадных рытмаў мікраарганізмаў, дысбактэрыёзу кішачніка, узаемадзеянняў бактэрыяльных папуляцый у межах аднаго і таго ж асяроддзя пражывання, а таксама ў вывучэнні імуналагічных змяненняў, характэрных для дысбіятычных парушэнняў у чалавека і жывёл. Апошнія навуковыя даследаванні кафедры прысвечаны вывучэнню метабалічных змяненняў, якія адбываюцца ў клетках і тканках імуннай сістэмы пры паступленні ў арганізм жывёл імунатаксікантаў, а таксама-- прымяненні біякарэктараў.

На працягу доўгага часу кафедраактыўна супрацоўнічалаз Інстытутам глікабіялогіі Оксфардскага ўніверсітэта і Беластоцкай Медыцынскай Акадэміяй, удзельнічала ў шэрагу міжнародных праграм, якiя былі падтрыманы міжнароднымі фондамі (такімі, як, напрыклад,Брытанскае Каралеўскае Таварыства).

За час існавання кафедры былі абаронены дзве доктарскія і чатырнаццаць кандыдацкіх дысертацый. Апублікаваны больш за пяцьсот навуковых прац, у тым ліку тры манаграфіі.Шэраг навуковых прац студэнтаў - удзельнікаў кафедральнага студэнцкага навуковага таварыства былі ўзнагароджаны дыпломамі рэспубліканскіх навуковых спаборніцтваў.

Дысцыпліна «Мікрабіялогія, вірусалогія, імуналогія» выкладаецца на кафедры для пяці факультэтаў, уключаючы факультэт замежных навучэнцаў.

На кафедры створана электронная бібліятэка навучальных матэрыялаў, якая ўключае курсы лекцый для ўсіх факультэтаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама атлас мікрабіялогіі. Для самастойнай падрыхтоўкі да заняткаў у распараджэнні студэнтаў ёсць поўны комплекс вучэбна-метадычных матэрыялаў, у тым ліку лекцый, пытанняў для камп’ютарнага апытання, практычных навыкаў і іншых матэрыялаў, якія былі створаны на кафедры для навучання студэнтаў усіх факультэтаў, уключаючы замежных навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на англійскай мове. У электроннай абалонцы MOODLE створаныэлектронныя вучэбна-метадычныя комплексыдля студэнтаў другога і трэцяга курсаў усіх факультэтаў, якія вывучаюць мікрабіялогію.

Пачынаючы з 2015 года, на кафедры для навучання студэнтаў ўсіх факультэтаў, уключаючы англамоўных замежных студэнтаў, выкарыстоўваюцца праграмная абалонка Moodle і камп'ютарная навучальная праграма IREN.