Асноўнай інавацыяй з'яўляецца засваенне высокіх тэхналогій і сучасных метадаў працы ў хірургічнай клініцы, многія эндаскапічныя і малаінвазіўныя ўмяшання на Гарадзеншчыне супрацоўнікамі клінікі выкананы ўпершыню. Выконваюцца складаныя і высокатехналагiчныя аперацыі.

На кафедры распрацаваны і ўкаранёны ў практычную хірургію наступныя аператыўныя ўмяшанні за апошнія 10 гадоў (2008-2017 гг.):

  • складаныя і высокатэхналагічныя аперацыі рэканструктыўнай гастраэнтэралогіі;
  • спосаб фарміравання клапана-iнвагiната тонкай кішкі;
  • спосаб запаволення пасажу кішачнага змесціва па тонкай кішцы;
  • спосаб фарміравання антырэфлюкснага бiлiядыгестыўнага анастамозу пры механічнай жаўтусе.

Упершыню асвоены, укаранёныя і ўдасканалены многія аперацыі пры ЖКХ, пры кілах (пахвінных, пасляаперацыйных вентральных, страваводныя адтуліны дыяфрагмы); прабадной язве страўніка і 12перснай кішкі, апендыцыце, вострым і хранічным панкрэатыце.

Укаранёны адкрытыя і лапараскапічныя барыатрычныя аперацыі, накіраваныя для зніжэння масы цела пацыентаў.