Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Ваенная

Ваенная кафедра ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце арганізавана ў адпаведнасці з Загадам Міністра абароны СССР і Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР  № 0173 ад 1 кастрычніка 1968 г.

Першы склад кафедры: палкоўнік м/с Т.В. Беланогаў, падпалкоўнік м/с Л.А. Бандакоў, падпалкоўнік м/с А.Ф. Уласенка, палкоўнік Ю.М. Красцінскі, падпалкоўнік А.В. Нікіфараў, падпалкоўнік м/с А.А. Раманаў, падпалкоўнік м/с В.П. Сенакосаў, падпалкоўнік м/с С.Д. Хвораў.

З моманту стварэння ваенную кафедру ўзначальвалі: палкоўнік м/с Т.В. Беланогаў (1968-1974); палкоўнік м/с М.А. Сцепаненка (1974-1982); палкоўнік м/с М.Д. Абозны (1982-1989); палкоўнік м/с В.В. Маршалаў (1989-1993); палкоўнік м/с В.М. Івашын (1993-2004); палкоўнік м/с В.М. Карабач (2004-2014). У цяперашні час начальнікам ваеннай кафедры з’яўляецца палкоўнік м/с У.А.Новасялецкі.